АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

15 карцін мастака Парыжскай школы Шрагі Царфіна вярнуліся ў Беларусь

Беларуская амбасада ў Францыі дамовілася з нашчадкамі Шрагі Царфіна, каб набыць 15 яго карціні вярнуць у Беларусь — на радзіму вядомага мастака Парыжскай школы, перадае БЕЛТА.



Работы набыла для сваёй карпарацыйнай калекцыі групаы кампаній "А-100". Іх прывезлі ў Беларусь на пачатку траўня, усе мытныя працэдуры ўжо завершаныя. Цяпер рыхтуецца выстава. Мяркуецца, што потым экспазіцыя адчыніцца ў Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечне, бо сам мастак быў родам са Смілавічаў.

На сёння гэта найбуйнейшы ў Беларусі збор твораў Царфіна. Яшчэ дзве карціны мае Нацыянальны мастацкі музей, а 12 знаходзяцца ў карпарацыйнай калекцыі Белгазпрамбанка. 

Файбіш-Шрага Царфін нарадзіўся ў Смілавічах на Міншчыне ў 1900 годзе. Пачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Віленскай мастацкай школе. У 1914 годзе эміграваў у Палестыну. на пачатку 1920-х гадоў мастак паехаў у Еўропу, каб працягваць навучанне. Спярша займаўся ў Берліне, а ў 1924 годзе пераехаў у Парыж. Займаўся не толькі жывапісам — пакінуў творы ў галіне мастацкага тэкстылю, кніжнай графікі. У 1947 годзе пераехаў у французскі гарадок Рані-су-Буа, дзе жыў да самай смерці, якая здарылася ў 1975 годзе.


22:05 13/05/2019


Загрузка...
Загрузка...