АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

СМІ: Аліна Кабаева нарадзіла двойню

 СМІ паведамілі, што 7 мая славутая спартсменка нарадзіла двайнят у цэнтры акушэрства і гінекалогіі імя Кулакова ў Маскве. Для Кабаевай была выдзелена віп-палата на чацвёртым паверсе, паведамляе Starhit.


Паводле інфармацыі інсайдараў, астатніх парадзіх перасялілі ў іншыя аддзяленні. Каля палаты зоркі дзяжурылі шматлікія целаахоўнікі, якія не падпускалі старонніх. Журналісты высветлілі, што ежу алімпійскай чэмпіёнцы вазілі з найбліжэйшых элітных рэстаранаў.

 

Роды ў Кабаевай прымалі найлепшыя дактары цэнтра. Пакуль невядома, як назвалі нованароджаных хлопчыкаў, а таксама няма дадзеных аб іх росце і вазе. У асяроддзі Кабаевай не спяшаюцца абмяркоўваць радасную навіну. «Мы не каментуем чуткі», — адказала адна з памочніц спартсменкі.

 

У 2009-м годзе Кабаева прыйшла на свецкае мерапрыемства разам з маленькім хлопчыкам, якога прынялі за яе сына. Але пазней алімпійская чэмпіёнка паспяшалася запэўніць усіх, што гэта быў яе пляменнік Арсеній, а праз некаторы час заявіла, што гэта дзіця сяброўкі.

16:34 13/05/2019


Загрузка...
Загрузка...