АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

У Гомелі трохгадовы хлопчык выпаў з акна і загінуў

У Гомелі следчыя працуюць на месцы гібелі 3-гадовага хлопчыка. Трагедыя адбылася сёння раніцай. 

Дзіця выпала з акна кватэры на 7-м паверсе, дзе пражываў з бабуляй і дзядулем. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў хлопчык памёр на месцы здарэння, піша НН.

 

Учора ў Бабруйску аднагадовае дзіця выпала з акна 2-га паверха. Хлопчык з крэсла залез на падаконнік і адчыніў акно. Бацькі і яго старэйшая сястра ў гэты час знаходзіліся ў іншым пакоі. Дзіця выявіла суседка, у руках у яго была ручка ад акна. Хлопчык шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі. Яго стан ацэньваецца як здавальняючы.

12:02 13/05/2019


Загрузка...
Загрузка...