АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Салігорцы задыхаюцца ў смуродзе з цэлюлознага заводу

У першай траціне траўня жыхары Салігорску налічылі толькі два дні без смуроду ў паветры гораду і блізкіх да заводу вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы мясцовасцяў, перадае "Белсат".

«Людзі тэлефануюць ужо ў МНС і на завод, скардзяцца на пагаршэнне стану здароў’я. У мяне ўвогуле складаецца такое ўражанне, што дзяржава вытанчана над намі здзекуецца», – кажа актывістка Алена Маслюк.

На скаргі грамадзянаў на прамысловы аб’ект Міністэрства прыроды даручыла кіраўніцтву заводу і канцэрну, у які ён уваходзіць, «неадкладна знайсці прычыны непрыемнага паху і прыняць захады».

У сваім адказе міністэрства пагражае пакараць адказных за магчымае нерацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Аднак шукаць парушальнікаў просіць у саміх імаверных парушальнікаў: кіраўніцтва Светлагорскага заводу сульфатнай беленай цэлюлозы і канцэрн «Беллесбумпром».

14:52 12/05/2019


Загрузка...
Загрузка...