АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Жыхар Ваўкавыска заявіў у міліцыю на чорных рыэлтараў праз некалькі гадоў

Барцы з аргзлачыннасцю і карупцыяй МУС выявлі асабліва цяжкае злачынства ў сферы нерухомасці. Гаворка ідзе аб вымагальніцтве ў асабліва буйным памеры, здзейсненым групай асобаў у дачыненні да 33-гадовага жыхара Ваўкавыска, пішуць на сайце МУС. Злачынства здейснілі яшчэ ў 2013 годзе, аднак заявіць пра яго пацярпелы наважыўся праз некалькі гадоў.


Мужчына пражываў ва ўласнай кватэры, аднак меў даўгі па камунальных плацяжах з-за прыхільнасці да алкаголю і адсутнасці сталай працы. Пра гэта ведаў і яго таварыш, які пазнаёміў выпіваку з 36-гадовым жыхаром райцэнтра. У апошняга ўзнік злачынны план.

- Падазраваны пачаў рэгулярна наведваць гаспадара кватэры і частаваць яго спіртнымі напоямі, угаворваючы пры гэтым прадаць жыллё. Узамен госць прапаноўваў дом у вёсцы, скутэр і грошы на жыццё. У выніку ўгаворы скончыліся саветам прадаць нерухомасць і з'ехаць жыць у Расію, - распавялі ў 9-м кіраванні (па Гродзенскай вобласці) ГУБАЗіК МУС.

Уладальнік «метраў» западозрыў падман і адмовіўся ад здзелкі. Але гэта не спыніла падазраванага. Разам з двума знаёмымі ён сілком вывез пацярпелага ў лес, збіў яго і пад пагрозай пісталета прымусіў пайсці на здзелку. Праўда, ужо на іншых умовах.

- Гаспадара кватэры прымусілі напісаць распіску аб атрыманні ад нявесты падазраванага ў якасці абавязку 25 тыс. долараў ЗША. Гэтыя грошы ён нібыта атрымаў у кошт будучай продажу нерухомасці. У натарыуса была аформлена здзелка, у выніку якой пацярпелы пазбавіўся кватэры і, натуральна, не атрымаў грошы, - дадалі ў ГУБАЗіК МУС.

Затым мужчыну адправілі ў Маскву, дзе ён пражыў каля года. Па вяртанні на радзіму зламыснік пасяліў яго ў сваім вясковым доме.

Калі пацярпелы паведаміў пра злачынства, асноўны фігурант ужо быў асуджаны да 9 гадоў пазбаўлення волі за крадзеж і падпал дома свайго працадаўцы. Цяпер у дачыненні да яго і дваіх змоўшчыкаў ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 208 КК Беларусі (вымагальніцтва). Правяраецца іх дачыненне да здзяйснення аналагічных злачынстваў.
10:24 12/05/2019


Загрузка...
Загрузка...