АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Вечарына памяці мовазнаўцы Змітра Саўкі – 14 траўня

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" запрашае 14 траўня (аўторак) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7A)., дзе адбудзецца вечарына памяці вядомага беларускага мовазнаўцы Змітра Саўкі, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2016 годзе.

 
Пачатак: 18.00.  
Падчас вечарыны сябры, калегі, сваякі падзеляцца згадкамі і ўспамінамі пра жыццёвы шлях і творчую спадчыну Змітра Саўкі. Таксама будзе прэзентаваная ягоная кніга “Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы”, якая пабачыла свет у красавіку гэтага года ў “Бібліятэцы Бацькаўшчыны”. 
“Беларуская цывілізацыя ў Амерыцы” – гэта не проста выкшталцоны летапіс паўстагадовай (на час напісання кнігі) гісторыі “Беларуска-Амерыканскага Задзіночання” – найбуйнейшай і найстарэйшай арганізацыі беларусаў у ЗША, створанай у 1949 годзе. 
Уваход вольны. 


20:28 11/05/2019


Загрузка...
Загрузка...