АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Пры мне такой х.. не было»: у Берасці ездзіць рэйсавы аўтобус з налепкай Сталіна

Жыхар Берасця Яўген Скрабутан сфатаграфаваў 10 траўня берасцейскі рэйсавы аўтобус шостага маршрута. Ззаду на транспартным сродку быў партрэт Сталіна і надпіс «Пры мне такой х.. не было».

Партрэт Сталіна на гарадскім аўтобусе ў Берасці. Фота – Яўген Скрабутан

«У нашым грамадстве сёння гэта, на жаль, норма. І дайшло да яе дзякуючы найперш школьнай адукацыі і дзяржаўнай прапагандзе. І замест таго, каб ганарыцца і шанаваць уласных герояў, беларусы ў супрацьвагу Лукашызму ставяць, падумаць толькі, абсалютна адмоўных і варожых для нашай нацыі персанажаў. Большага абсурду і прыдумаць цяжка – вось такія вынікі дзяржаўнай палітыкі», – распавёў Яўген Скрабутан «Белсату».

Мы патэлефанавалі ў Берасцейскі аўтобусны парк, але намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадрава – прававой працы Ігар Парфенюк адмовіўся ад каментара.




16:28 11/05/2019


Загрузка...
Загрузка...