АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

У Латвіі збіраюць подпісы за прысваенне аэрапорту Рыгі імя канструктара, які працаваў на Трэці Райх

На партале грамадскіх ініцыятываў Manabalss.lv распачаўся збор подпісаў за прысваенне міжнароднаму аэрапорту «Рыга» імя латышскага авіяканструктара Карліса Ірбіціса, піша мясцовае выданне apollo.lv.



Аўтар петыцыі Яніс Адыянс прапануе паступовы пераход да новай назвы. Паводле яго, старая і новая назвы будуць выкарыстоўвацца адначасова. Ён мяркуе, што новая назва аэрапорту Рыгі будзе больш папулярнай, а турысты змогуць даведацца пра ўклад латвійцаў у сусветную авіяцыю.
Петыцыя была апублікаваная 7 траўня і пад ёй падпісалася толькі 21 асоба.

Навіна пра збор подпісаў трапіла ў шматлікія расейскія медыі, але пра колькасць ахвочых перайменаваць аэрапорт яны не паведамляюць.

Атрымаць каментар у аўтара петыцыі пакуль не ўдалося.

Карліс Ірбіціс нарадзіўся ў 1904 годзе, а падчас Другой сусветнай і пасля вайны (1942-1948 гг.) працаваў на нямецкі канцэрн «Messerschmitt AG» – вытворца знішчальнікаў Трэцяга Райху.

Пасля заканчэння Другой сусветнай канструктар пераехаў у Канаду, дзе памёр у 1997 годзе.



16:20 11/05/2019


Загрузка...
Загрузка...