АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

11 траўня ў Беларусі чакаюцца дажджы і парывісты вецер

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 11 траўня, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы пераважна па ўсходзе краіны, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Месцамі па паўночным усходзе Беларусі пройдуць моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду, пры навальніцах чакаюцца парывы да 14 метраў за секунду. 

Уначы прагназуецца 5-11 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +11...+17. Па паўднёвым захадзе будзе да 21 градуса цяпла.

euroradio.fm
10:00 11/05/2019


Загрузка...
Загрузка...