АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

«Ад нас залежыць чалавека лёс»: міліцыя зняла дзіўны іміджавы ролік, затое па-беларуску

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала 7-хвілінны іміджавы ролік-«візітку». Там шмат кадраў жывёл, краявідаў і міліцыянтаў у параднай форме, але амаль няма звычайных людзей.

На пачатку пад гукі этна-музыкі паказаныя рысі, совы і зубры на фоне беларускай прыроды. Потым з’яўляецца маленькі хлопчык з татам, апранутыя ў сярэднявечным стылі, перадае "Белсат".

Раптам дэманструюць эмблемы падраздзяленняў МУС, коратка – кадры працы СОБРу і затрымання «злачынцы», а потым пачынаецца песня на беларускай мове пад акампанемент аркестру.

«Міліцыі спакон вякоў было наканавана сваёй Радзіме прысягаць, служыць самааддана», – спявае мужчынскі голас. У гэты час на экране – дзіўнаваты відэашэраг: міліцыянты ў параднай форме стаяць на варце то ля Берасцейскай крэпасці, то ля Мірскага замку, то ля Наваградскага. Што яны там ахоўваюць – не зусім зразумела.

«Не забываем, што ад нас залежыць чалавека лёс», – гэткімі радкамі сканчаецца спеў.

У роліку таксама шмат кадраў, знятых з дрону.

21:32 10/05/2019


Загрузка...
Загрузка...