АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Мінску шукаюць зніклую афрыканку

Ленінскае РУУС Мінска шукае зніклую без вестак 25-гадовую афрыканку Томпсан Джэйн. 


Томпсан Джэйн / minsk.mvd.gov.by

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, 8 траўня каля 22:00 дзяўчына сышла з дому па адрасе: вул. Лучыны, 34-64. На цяперашні час яе месцазнаходжанне не вядомае.

Прыкметы: на выгляд 25 гадоў, хударлявага целаскладу, рост 160-165 см, чорны волас густы кучаравы.

Была апранутая ў чырвоны джэмпер, чорныя джынсы, паласатыя шкарпэткі, балеткі цёмна-сіняга колеру.

Пры сабе мела ружовую дарожную валізу, чорную жаночую сумачку, пашпарт, укладыш рэгістрацыі, пасведчанне аб нараджэнні, міжнародную банкаўскую картку банка Ганы, медкарту.

Тых, хто мае якую-небудзь інфармацыю пра месцазнаходжанне Томпсан Джэйн, міліцыя просіць паведаміць на нумары 367-62-02, (8-029) 558-35-55, (8-044) 55-83-535 альбо 102.


12:57 10/05/2019


Загрузка...
Загрузка...