АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Экспертыза назвала прычыну смерці Сяргея Дарэнкі

Журналіст Сяргей Дарэнка памёр ад разрыву аорты. Пра гэта паведамляе радыёстанцыя "Говорит Москва", галоўным рэдактарам якой быў Дарэнка. 



"Анеўрызма грудной часткі аорты разарваная", — гаворыцца ў заключэнні судова-медыцынскай экспертызы.

Сяргей Дарэнка памёр 9 траўня ў 59-гадовым узросце. Ён ехаў на матацыкле і трапіў у ДТЗ. Сама аварыя трапіла на відэа дарожнай камеры.

Паведамляецца, што пахаваюць журналіста на Траякураўскіх могілках Масквы.


11:25 10/05/2019


Загрузка...
Загрузка...