АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Магутная навальніца ў Маскве падмачыла стройныя шэрагі "Бяссмертнага палка"

Расійскую сталіцу ў другой палове дня накрыла навальніца з ліўнем і градам. Стала вядома пра першых пацярпелых.

Восем чалавек атрымалі траўмы пры падзенні дрэў ад моцнага ветру. Як паведаміў прадстаўнік экстраных службаў Масквы, пяць чалавек пацярпелі ва Усходнім акрузе, яшчэ трое - у Паўднёва-Усходнім. Паводле іншых дадзеных, траўмы атрымалі чацвёра.
У сацсетках пачалі з'яўляцца відэаролікі з навальніцай і кадры з яе наступствамі - дзесяткі дрэў апынуліся паваленымі моцным ветрам у розных раёнах горада.

Па словах сіноптыкаў, моцны дождж, працягнецца суткі. Ён будзе тое ўзмацняцца, то станавіцца менш інтэнсіўным.


18:55 09/05/2019


Загрузка...
Загрузка...