АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Карпатах грузавік з турыстамі зваліўся з абрыва ў раку. Ёсць верагоднасць, што загінулыя — беларусы

У Івана-Франкоўскай вобласці грузавік, які перавозіў больш за 20 турыстаў, перавярнуўся ў раку Чорны Чарамош: паведамляецца як мінімум пра трох загінулых.

У Карпатах грузавік з турыстамі зваліўся з абрыва ў раку. Ёсць верагоднасць, што загінулыя — беларусы
1 из 3
Паводле паведамлення МУС Украіны, у аўтамабілі знаходзіліся 23 чалавекі, з іх 19 чалавек выратавана, трое загінулі, яшчэ аднаго шукаюць.

Турысты, якія знаходзіліся ў грузавіку, як мяркуецца, з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі.
Трагедыя адбылася 6 мая ў вёсцы Краснік Верхавінскага раёна, грузавы аўтамабіль з кунгам, які перавозіў турыстаў, перавярнуўся ў раку Чорны Чарамош з вышыні каля 40 метраў. Пра гэта стала вядома ратавальным службам у 11:43.

На месцы здарэння працуюць 45 чалавек асабовага складу і 9 адзінак тэхнікі. Працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.


14:08 06/05/2019


Загрузка...
Загрузка...