АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

41 чалавек загінуў у пажары расійскага Superjet. Спачатку гэтую лічбу заніжалі, цяпер вінавацяць саміх пасажыраў

41 чалавек, у тым ліку адзін член экіпажа, загінуў у авіякатастрофе Superjet у маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева», паведаміла прадстаўнік Маскоўскага міжрэгіянальнага ўпраўлення следчага камітэта на транспарце Алена Маркоўская, піша Інтэрфакс.

41 чалавек загінуў у пажары расійскага Superjet. Спачатку гэтую лічбу заніжалі, цяпер вінавацяць саміх пасажыраў
аней паведамлялася аб 13 ахвярах авіякатастрофы і аб яшчэ некалькіх шпіталізаваных.

У нядзелю ўвечары Superjet-100 кампаніі «Аэрафлот», што ляцеў з Масквы ў Мурманск, вярнуўся ў аэрапорт вылету «Шарамеццева», здзейсніў аварыйную пасадку і загарэўся. Шмат каму ўдалося эвакуявацца па аварыйным трапе.

Да цяперашняга часу аварыйна-выратавальныя работы на месцы катастрофы ў «Шарамеццева» завершаны. 

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, раней паведаміла «Інтэрфаксу», што Superjet неўзабаве страціў сувязь з дыспетчарамі. «З-за пападання маланкі, па папярэдніх дадзеных, была страчаная сувязь з дыспетчарам. Затым адмовіла ўся аўтаматыка. Экіпаж не стаў выпрацоўваць паліва. Самалёт пайшоў на пасадку з перавышэннем пасадачнай масы і вялікім пералётам парадку 1400 метраў. У выніку пасадка адбылася на сярэдзіну паласы, стойкі шасі разбурылася. Яе элементы, магчыма, патрапілі ў рухавік, які загарэўся», — распавяла крыніца.

Інфармаваная крыніца паведаміла «Інтэрфаксу», што асноўнай прычынай гібелі людзей у хваставым адсеку Superjet-100 стала спроба некаторых пасажыраў дастаць з багажных паліц свае рэчы.

«Па папярэдніх дадзеных, з апытання відавочцаў вынікае, што калі самалёт стукнуўся аб зямлю, [падскочыў, ізноў стукнуўся] і загарэўся, некаторыя пасажыры сталі ў паніцы даставаць свае рэчы з паліц. Гэта абцяжарыла эвакуацыю людзей з задніх шэрагаў судна, і яны загінулі ў агні», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Ён нагадаў, што перад вылетам экіпаж любога самалёта заўсёды інструктуе на гэты конт пасажыраў. «Аднак, у экстрэмальнай сітуацыі людзі дзейнічаюць машынальна, спрабуюць выратаваць асабістыя рэчы, не думаючы, што гэта смяротна небяспечна і для іх і для іншых», — сказала крыніца.

У той жа час эксперты ставяць пад сумнеў версію пападання ў самалёт маланкі як пачатку праблем. Сучасныя самалёты абароненыя ад маланак, і катастроф з такой прычыны даўно не было. У той жа час расійскі Superjet-100 мае рэпутацыю вельмі праблемнай машыны.

05:51 06/05/2019


Загрузка...
Загрузка...