АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Ці кампенсуе івацэвіцкая міліцыя незаконнае ўтрыманне ў ізалятары?

Жыхар вёскі Івацэвіцкага раёна Антон Іваноў падаў у суд зыск на сваё незаконнае змяшчэнне ў ізалятар часовага ўтрымання. Яго ўтрымлівалі амаль суткі нібыта за дробнае хуліганства. Але суд так і не адбыўся. Антонаў ацаніў свае маральныя пакуты ў 5000 рублёў.


Суддзя Івацэвіцкага суда Арцём Падалянец не задаволіў зыск Іванова. Да такога рашэння вясковец быў гатовы, перадае праваабаронца "Вясны" Сяржук Русецкі.

“Іншага рашэння ад цяперашняга суда і чакаць нельга. Міліцыя, суд і пракуратура ў Івацэвічах — браты-блізняты. Як тут давяраць міліцыі нашай? Канечне, падманваюць. Думаю, што тут адна кантора. Горад маленькі, усе адзін аднаго ведаюць, усе звязаныя ў гэтай сістэме, таму на добрае не спадзяюся...” — каментуе рашэнне суда Антон Іваноў.

Паводле словаў праваабаронцы “Вясны” Уладзіміра Малея, суддзя такім чынам працягнуў міліцыянтам індульгенцыю на далейшыя непрафесійныя, неправавыя дзеянні ў адносінах да людзей. “Працаваць ў прававым полі бальшыня з іх проста няздольная”, — адзначае Уладзімір Малей.

Антон Іваноў не згодны з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць.


09:53 27/04/2019


Загрузка...
Загрузка...