АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Курапатах прайшло крыжовае шэсце і малебен з удзелам каля трох дзясяткаў чалавек

Удзельнікі крыжовага шэсця спусціліся з цэнтральнага пагорка ў Курапатах, так званай Галгофы, да ўваходу на тэрыторыю народнага мемарыялу, а затым зноў падняліся на Галгофу. 

Малітву прачытаў святар некананічнай Беларускай аўтакефальнай царквы Леанід Акаловіч. Удзельнікі набажэнства спявалі песні, у тым ліку гімн «Магутны Божа», піша Радыё Свабода.

У крыжовым шэсці ўдзельнічалі палітыкі Павел Севярынец, Алесь Чахольскі, актывісты Ганна Шапуцька, Ніна Багінская, Валерый Рабцаў і іншыя.

За падзеямі назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.


18:30 21/04/2019


Загрузка...
Загрузка...