АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Фотафакт. У Лунінцы з помніка Леніну прыбралі макіяж

У Лунінцы каля завода "Палессеэлектрамаш" з помніка Леніну прыбралі макіяж, інфармуе сайт media-polesye.by. 




Раней рабочыя пафарбавалі ў чорны колер пінжак і гальштук, адбялілі каўнерык кашулі, падчарнілі бровы, вусы і бараду. З Леніна знікла сівізна.

Відаць, пасля таго, як здымкі абноўленага помніка трапілі ў СМІ, нейкім начальнікам не спадабаўся выгляд Леніна. Цяпер ён у бронзе. Ранейшы колер застаўся толькі ў пастамента.

19:42 17/04/2019


Загрузка...
Загрузка...