АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Забруджаная нафта Харчовыя войны Курапаты Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

У Гарадоцкім раёне згарэў драўляны каталіцкі храм, якому больш за 100 гадоў

У Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці згарэў драўляны каталіцкі храм святых апосталаў Пятра і Паўла. Пра гэта паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. 



Здарэнне адбылося ўдзень 17 красавіка ў вёсцы Рамні. Паводле папярэдняй інфармацыі, побач спальвалі смецце, альбо хтосьці неасцярожна абыходзіўся з агнём, і ён перакінуўся на сухую расліннасць, а пасля — на касцёл. Будынак знішчаны. Ніхто з людзей не пацярпеў.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе ўсе абставіны здарэння.

Касцёл быў пабудаваны ў 1896 годзе на мураваным падмурку XVIII стагоддзя. Ён лічыўся аб'ектам гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Храм не эксплуатаваўся больш за 30 гадоў, адзначае прэс-служба МНС.

19:18 17/04/2019


Загрузка...
Загрузка...