АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Пад Чачэрскам супрацоўнікі ДАІ стралялі па перавозчыку металалому

Інцыдэнт адбыўся раніцай 15 красавіка на аўтадарозе паміж вёскамі Валасовічы і Палессе Чачэрскага раёна.


ДАІ выявіла грузавік «ЗІЛ-131», які ехаў без габарытных агнёў і блізкага святла. Машыны была загружана ломам чорнага металу. Супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі спыніць грузавік, аднак кіроўца толькі павялічыў хуткасць, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Падчас пагоні перавозчык металу некалькі разоў спрабаваў блакаваць службовы аўтамабіль, віляючы па дарозе з боку ў бок. Ён таксама не рэагаваў на папярэджанні, што міліцыянеры будуць страляць. Пасля папераджальнага стрэлу ўверх супрацоўнікі ДАІ пачалі страляць у левае пярэдняе кола і ў радыятар ахаладжэння грузавіка. Толькі пасля гэтага «ЗІЛ» спыніў рух.

За рулём грузавіка знаходзіўся 24-гадовы жыхар Чачэрска. У мужчыны не было правоў і дакументаў на аўтамабіль і груз.


21:51 15/04/2019


Загрузка...
Загрузка...