АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

У Беларусі створаць эксперыментальны цэнтр дапамогі нарказалежным

У Беларусі створаць эксперыментальны цэнтр дапамогі нарказалежным, інфармуе прэс-служба МУС.

Праваахоўнікі адзначаюць, што на сённяшні дзень для наркаманаў праводзіцца рэабілітацыя працягласцю 28 дзён. За гэты час медыкі ачышчаюць арганізм ад астаткаў наркотыка, аказваюць мінімальную псіхалагічную і псіхіятрычную дапамогу. Паводле назіранняў праваахоўнікаў, праз тыдзень-два пасля лячэння "чалавек вяртаецца да ранейшага ладу жыцця". І таму стаіць задача зрабіць рэабілітацыю больш працяглай, каб гэтыя людзі маглі вярнуцца да паўнавартаснага жыцця.

Рашэнне аб прапрацоўцы пытання аб стварэнні эксперыментальнага цэнтра было прынята ў лістападзе мінулага года на міжведамственнай нарадзе. Цяпер вырашаецца, у якім рэспубліканскім медыцынскім цэнтры ён будзе знаходзіцца. Не выключана, што выбяруць РНПЦ псіхічнага здароўя. Мяркуецца, што цэнтр запрацуе да канца 2019 года.

09:44 15/04/2019


Загрузка...
Загрузка...