АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

СК пра падзенне салдата з вышыні: Адпрацоўваецца версія суіцыду

Следчы камітэт высвятляе акалічнасці здарэння ў вайсковай часці ў Мінску: 21-гадовы вайсковец быў 13 красавіка шпіталізаваны з траўмамі, характэрнымі для падзення з вышыні.



Распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 145 Крымінальнага кодэкса, паведамляе прэс-служба ведамства, піша НН.

Следчыя адпрацоўваюць розныя версіі. Сабраныя звесткі даюць падставы сцвярджаць, што які-небудзь кантакт іншай асобы з вайскоўцам у прыбіральні на чацвёртым паверсе казармы адсутнічаў. Ён знаходзіўся ў памяшканні адзін.

Старанна вывучаецца маральна-псіхалагічны клімат у калектыве. У выпадку, калі будуць устаноўлены парушэнні, звязаныя са ўзаемаадносінамі ў падраздзяленні, такім дзеянням будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка.

У рамках адпрацоўкі версіі аб тым, што здарэнне з'яўлялася спробай суіцыду, асаблівая ўвага надаецца магчымым матывам, адзначае СК.


20:47 14/04/2019


Загрузка...
Загрузка...