АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Зніклага тры дні таму Ваню Валошына знайшлі мёртвым

Зніклага 10 красавіка ў Камянецкім раёне двухгадовага Ваню Валошына знайшлі сёння мёртвым.

Зніклага тры дні таму Ваню Валошына знайшлі мёртвым
Гэтую інфармацыю Радыё Свабода пацвердзіў кіраўнік пошукавага атраду «Анёл» Сяргей Коўган.

«Хлопчыка знайшлі ў меліярацыйным канале непадалёк ад вёскі Галоўчыцы. На жаль, дзіця мёртвае», — распавёў Tut.by афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Паміж вёскамі Галоўчыцы і Любашкі, дзе прапала дзіця — 3,4 кіламетра.

Ваня Валошын, якому 1 год 11 месяцаў, выйшаў з дому ў вёсцы Люба́шкі ў Камянецкім раёне на Берасцейшчыне ўдзень 10 красавіка. Маці Вані звярнулася ў міліцыю ў 21:00. Яна расказала, што сын выйшаў з дому каля 15:00 і не вярнуўся дахаты. З таго часу ягонае месцазнаходжанне было невядомае.
На пошукі дзіцяці адразу рушылі міліцыянты, ратаўнікі, памежнікі, вайскоўцы. Сёння ў пошуках хлопчыка ўдзельнічалі 93 валанцёры.


19:12 13/04/2019


Загрузка...
Загрузка...