АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Гомелі затрымалі групу непаўналетніх наркакур'ераў

Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гомельскага аблвыканкама затрымалі групу рознічных кур'ераў інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў з шасці чалавек.


Самы старэйшы — 1998 года нараджэння. Астатнія пяцёра — непаўналетнія. Затрыманыя двое 16-гадовых і трое 17-гадовых падлеткаў. Гэта навучэнцы прафліцэя і каледжаў Гомеля, прычым чацвёра сістэматычна спажывалі наркотыкі. Іх старэйшы таварыш нідзе афіцыйна не працаўладкаваны, піша НН.

Гатовыя да продажу псіхатропы кампанія захоўвала па месцы жыхарства аднаго з падлеткаў у вёсцы Пакалюбічы Гомельскага раёна. У хляве каля дома аператыўнікі знайшлі 28 палімерных скруткаў, электронныя шалі, рэспіратары і ўпаковачны матэрыял для фасоўкі наркотыкаў. Яшчэ адна доза гэтага ж псіхатропу была выяўленая пры асабістым вобшуку аднаго з падлеткаў.

Распачатыя крымінальныя справы па частках 1 і 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).


19:02 12/04/2019


Загрузка...
Загрузка...