АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Пад Бялынічамі фура ўрэзалася ў ваенны грузавік з людзьмі ў кузаве: пяцёра атрымалі траўмы

У Бялыніцкім раёне 11 красавіка сутыкнуліся фура DAF і ваенны «ГАЗ-66», паведамілі ў ДАІ вобласці. Пацярпелі пяць чалавек - кіроўца грузавіка, пасажыр і тры чалавекі, якія знаходзіліся ў кузаве, паведамляе абласное ДАІ.



43-гадовы жыхар Маладзечна ехаў на DAF па дарозе Мінск — Магілёў. У 16.50 ён адцягнуў увагу ад кіравання і ўрэзаўся ў ваенны «ГАЗ-66», што таксама рухаўся па дарозе. Грузавік ехаў па крайняй правай паласе, бо пачаў глухнуць падчас руху з-за перабояў у працы рухавіка.

Ад удару кузаў «ГАЗ», у якім знаходзіліся тры чалавекі, сарвала з рамы, грузавік перакуліўся.

Цялесныя пашкоджанні атрымалі кіроўца грузавіка, пасажыр, які ехаў у кабіне, і трое, якія знаходзіліся ў кузаве.

Па папярэдніх дадзеных, абодва кіроўцы былі цвярозымі. Абставіны ДТЗ высвятляюцца.


12:41 12/04/2019


Загрузка...
Загрузка...