АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Падаткі на сабак у Мінску змяніліся

Мінгарсавет сваім рашэнем №117 ад 20 сакавіка 2019 года змяніў стаўкі за ўтрыманне сабак у сталіцы. Адпаведны дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Папярэднія нормы падатку былі вызначаныя рашэннем Мінгарсавета №60 ад 24 лістапада 2010 года. 

Цяпер гаспадарам сабак 1 базавую велічыню (янас кладае 25,5 рубля) за падатковы перыяд за пароды сабак, уключаныя ў пералік патэнцыйна небяспечных. У іншых выпадках стаўка складае 0,3 базавай. Раней плаціць трэба было адпаведна 0,75 базавай і ад 0,2 да 0,6 базавай у залежнасці ад вышыні ў карку.

Ад падатку вызваляюцца грамадзяне, якія пражываюць у аднакватэрных блакаваных жылых дамах, калі яны трымаюць не больш за аднаго сабаку і не выкарыстоўваюць яго ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

Рашэнне набывае моц пасля афіцыйнага апублікавання.

10:15 12/04/2019


Загрузка...
Загрузка...