АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Яшчэ адзін пагарэў на хабары: затрыманы галоўны архітэктар Мінска


Супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС у ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў абвінавачаны ў хабарніцтве старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарвыканкама, паведамляе сайт МУС


Яшчэ адзін пагарэў на хабары: затрыманы галоўны архітэктар Мінска
Размова пра Паўла Лучыновіча, які працаваў на пасадзе старшыні з лютага 2015 года.

Мужчыну затрымалі ў Мінскім раёне пасля атрымання $4 тысяч даляраў. Грошы за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па ўзгадненні праектных рашэнняў чыноўніку перадала індывідуальны прадпрымальнік.

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовай асобы Менгарвыканкама заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) КК РБ, у дачыненні да хабарадавальніка распачата крымінальная справа па ч.2 арт.431 (дача хабару ў буйным памеры) КК РБ.

Павел Лучыновіч нарадзіўся ў Мінску, скончыў архітэктурны факультэт БНТУ ў 2000 годзе. Працаваў начальнікам аддзела архітэктуры адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска, затым — начальнікам аддзела горадабудаўніцтва Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, затым намеснікам старшыні камітэта, піша НН.


09:52 20/03/2019


Загрузка...
Загрузка...