АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Гомелі затрымалі школьніцу-"трафарэтчыцу"

 Дзяўчынцы 15 гадоў. 

gomel.mvd.gov.by

У Гомелі затрымалі школьніцу-"трафарэтчыцу", якая рэкламавала працу ў інтэрнэт--краме па продажу наркотыкаў, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці. Дзяўчынцы 15 гадоў. Яе злавілі падчас нанясення на сцены будынкаў трафарэтных надпісаў. Школьніца прызналася, што куратар інтэрнэт-крамы паабяцаў заплаціць 3 рублі за нанясенне аднаго надпісу. Працавала яна ў Гомелі вечарам і ўначы, а ў планах было ўладкаванне на працу кур'ера па распаўсюдзе "закладак" з наркотыкамі і псіхатропамі.

Па месцы жыхарства дзяўчынкі міліцыянеры знайшлі трафарэты. У мабільным тэлефоне захавалася перапіска ў месенджары з куратарам інтэрнэт-крамы. Там жа былі і здымкі месцаў, дзе школьніца рабіла графіці. У яе адносінах распачалі адміністрацыйны працэс па факце наўмыснага пашкоджання ці знішчэння маёмасці. Матэрыялы праверкі перадалі ў інспекцыю па справах непаўналетніх.


13:45 19/03/2019


Загрузка...
Загрузка...