АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2019 Змена ўраду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Пенсійная рэформа Забойства Паўла Шарамета

Вызвалілі некалькі падазраваных па «справе медыкаў»

Расследаванне па гучнай карупцыйнай «справе медыкаў» працягваецца, некаторых фігурантаў ужо вызвалілі з-пад варты. На волю выйшлі галоўны ўрач Мінскай абласной бальніцы Андрэй Каралько, загадчык эндаскапічнага аддзялення 9-й бальніцы Андрэй Саўчанка і намесьнік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандр Махлін, піша Tut.by.


Вызвалілі некалькі падазраваных па «справе медыкаў»
«Гэта праўда, Андрэй Каралько на волі. Яго адпусцілі ў пятніцу 3 жніўня», — распавёў TUT.BY знаёмы доктара.

Да галоўнага доктара Мінскай абласной бальніцы Андрэя Каралько людзі ў цывільным прыехалі на працу 20 чэрвеня, правялі ператрус, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі. Праваахоўныя органы справу Каралько не каментавалі, толькі 11 ліпеня старшыня КДБ Валеры Вакульчык пацвердзіў затрыманне лекара.

На сайце Менскай абласной бальніцы Андрэй Каралько па-ранейшаму пазначаны, што ён займае пасаду галоўнага доктара, аднак у прыёмнай бальніцы адказаваюць, што Каралько ў іх цяпер не працуе.

З-пад варты вызвалены і намеснік дырэктара РНПЦ дзіцячай хірургіі Аляксандар Махлін. У прыёмнай галоўнага доктара РНПЦ паведамляюць, што «ён цяпер не намеснік дырэктара і не адказвае за адміністрацыйную дзейнасць. З 23 ліпеня ён звычайны дзіцячы доктар-хірург».

Пасля вызвалення на працу ў 9-ю бальніцу вярнуўся і загадчык эндаскапічнага аддзялення Андрэй Саўчанка. У бальніцы пацвердзілі, што Саўчанка працягвае працаваць, а вось затрыманы галоўны ўрач Валеры Кушнярэнка ў сваё крэсла не вярнуўся.


13:00 14/08/2018


Загрузка...
Загрузка...