АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Берасцеец вёз з Украіны 90 кг аленевых рагоў

Больш за 90 кг распілаваных аленевых рагоў было знойдзена супрацоўнікамі Брэсцкай мытні ў тайніку легкавога аўтамабіля ў пункце пропуску "Макраны".

21-гадовы беспрацоўны жыхар Брэсцкага раёна вяртаўся з Украіны на аўтамабілі маркі "Фольксваген" і пры перасячэньні мяжы абраў для руху «зялёны» калідор. Тым самым ён заявіў пра адсутнасць тавараў для асабістага карыстання, якія падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню, паведамляе customs.gov.by

Пры правядзенні мытнага надгляду ўстаноўлена, што аўтамабіль быў абсталяваны газабалоннай устаноўкай, а ў паліўным баку транспартнага сродку знаходзяцца утоеныя ад мытнага кантролю 92 кг распілаваных аленевых рагоў. Паводле папярэдняй ацэнкі іх агульны кошт склала больш за 3,5 тыс.беларускіх рублёў.


Згодна з заканадаўствам такі тавар падлягаў мытнаму дэклараванню і павінен быў суправаджацца ветэрынарным сертыфікатам.

У дачыненні да грамадзяніна распачаты адміністрацыйны працэс. Аўтамабіль 1992 гады выпуску канфіскаваны да рашэння суда.

10:47 24/07/2018


Загрузка...
Загрузка...