АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:
стужка

Пасля пікетаў па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую затрымалі яшчэ 4 актывістаў

«Белсату» стала вядома пра затрыманне міліцыянтамі актывіста Максіма Вінярскага, Андрэя Войніча, Віталя Трыгубава і кіроўцы таксі, у якім яны вярталіся з акцыі. У аўтамабіле знаходзілася гукаўзмацняльная апаратура і плакаты.

Віктар Бабарыка прэзентаваў Дэкларацыю аб сумленных выбарах

Дэкларацыя змешчаная на сайце прэтэндэнта ў прэзідэнты. Віктар Бабарыка просіць іншых прэтэндэнтаў далучыцца да яе.

Святлане Ціханоўскай дагэтуль не кажуць, дзе знаходзіцца ейны муж

Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты распавяла belsat.eu, што ёй дагэтуль афіцыйна не паведамілі месцазнаходжанне Сяргея Ціханоўскага, затрыманага ў пятніцу ў Горадні.


Затрыманні актывістаў і зборшчыкаў подпісаў працягваюцца 31 траўня

Праваабаронцам "Вясны" з раніцы 31 траўня паведамляюць пра затрыманні актывістаў з усёй Беларусі. Нагадаем, на сёння былі аб'яўлены ў розных гарадах Беларусі ў 12:00 пікеты па збору подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Міліцыя затрымлівае зборшчыкаў подпісаў за Святлану Ціханоўскую і актывістаў "Народнай Грамады".


Затрыманых у Гродне перавезлі ў Мінск. Яны праходзяць па крымінальнай справе

Як паведаміла "Вясне" Святлана Ціханоўская, стала вядома, што восем затрыманых увечары 29 траўня ў Гродне, у тым ліку яе мужа блогера Сяргея Ціханоўскага, перавезлі з гродненскага ізалятара ў Мінск. 
30.05.2020
29.05.2020
чытаць іншыя навіны



НАВIНЫ З БЕЛАРУСКАЙ СТУЖКI