АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Міністр абароны Польшчы: «Мы павінны рыхтавацца да таго, што крызіс на мяжы хутка не вырашыцца»

Марыюш Блашчак у эфіры 1 канала Польскага радыё заявіў, што Польшча падрыхтаваная да розных сцэнароў развіцця падзей на мяжы, урад усведамляе, што мае справу з гібрыднай атакай.

Міністр абароны Польшчы: «Мы павінны рыхтавацца да таго, што крызіс на мяжы хутка не вырашыцца»
«Ноч, на жаль, не была спакойнай. Напружанне было меншым, чым тое, што мы бачылі ў Кузніцы, аднак метады захаваліся — меншыя групы мігрантаў спрабавалі перайсьці мяжу ў іншых месцах таксама ўночы».

Блашчак асобна адзначыў, што мігранты працягваюць праяўляць вялікую агрэсію супраць польскіх памежных службаў, а нападнікаў, у сваю чаргу, адкрыта падтрымлівае рэжым Лукашэнкі, які існуе толькі таму, што карыстаецца падтрымкай Масквы.


09:26 17/11/2021