У Савеце федэрацыі Расіі прыгразілі забараніць заходнім авіякампаніям лятаць над Расіяй
Калі Еўрасаюз вырашыць увесці санкцыі супраць «Аэрафлота», то Расія ў адказ можа разгледзець пытанне аб забароне пралёту для заходніх авіякампаній над сваёй тэрыторыяй.

Фото: Ведомости
Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні камітэта па міжнародных справах Савета федэрацыі Уладзімір Джабараў.
Сенатар заявіў, што ЕС любой цаной спрабуе «ўкусіць Расію», бо расійская авіякампанія ў гэтай сітуацыі ні пры чым.
11:05 11/11/2021