АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

У Беларусі больш палітвязняў, чым у СССР

У СССР — у 290-мільённай аўтарытарнай краіне, якую назвалі «Імперыяй зла», — было 800 палітвязняў, піша Віталь Цыганкой у сваім тэлеграм-канале.


У Беларусі больш палітвязняў, чым у СССР
 

У росквіце застою, у пачатку 80-х, яшчэ да Перабудовы, у СССР было каля 800 палітвязняў.

Большасць з іх былі ўкраінцы. Прытым гэты спіс складалі самі савецкія дысідэнты, паводле сённяшніх крытэрыяў не ўсе з гэтага спісу былі б афіцыйна прызнаныя палітвязнямі праваабаронцамі.

Давайце параўнаем і задумаемся.

У 290-мільённай аўтарытарнай краіне, якую назвалі “Імперыяй зла”, было 800 палітвязняў.

У сённяшняй 9,4 мільённай Беларусі — ужо больш, 812.

15:31 21/10/2021