АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Памёр кіроўца аўтобуса, які пасля выбараў быў паранены гранатай

Павел Сібілёў не дажыў да свайго 50-гадовага юбілею: яго не стала 10 кастрычніка. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі яго родныя.

Памёр кіроўца аўтобуса, які пасля выбараў быў паранены гранатай
Да жніўня 2020-га Павел быў здаровым 48-гадовым мужчынам. Вечар 10-га жніўня цалкам перавярнуў яго жыццё. У той дзень Сібілёў завяршаў працоўную змену на аўтобусе №163. Але скончыць маршрут так і не выпала: аўтобус разам з іншым транспартам трапіў у затор.

Павел выйшаў абмеркаваць сітуацыю з калегам, як неўзабаве яму ў спіну прыляцела граната і гумовыя кулі. Пасля раненняў мужчына месяц правёў у ваенным шпіталі, перажыў перасадку скуры, атрымаў першую групу інваліднасці.

Неўзабаве пасля выпіскі з ваеннага шпіталя ў яго вынайшлі анкалогію (рак галоўкі падстраўнікавай залозы, а таксама прастаты) — ён перасоўваўся па вуліцы выключна з кійком у руках.

«Паша вельмі мучыўся, але трываў і маўчаў. Вельмі рэдка прасіў дапамогі. Дактары зрабілі ўсё, што маглі, але анкалогію не перамаглі. Для нас пачаткам хваробы стала раненне. Лёс вырашыў так…» — каментуюць блізкія.

СК адмовіўся заводзіць справу па факце ранення кіроўцы ў яго ж працоўную змену.

У Паўла засталося трое дзяцей: малодшы сын у гэтым годзе пайшоў у першы клас. 

Выказваем спачуванні родным і блізкім.



17:36 12/10/2021