АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Касцёл у Будславе гарыць адкрытым полымем. Частка даху ужо абвалілася

Сёння раніцай загарэўся дах касцёла ў Будславе — санктуарыя Маці Божай Будслаўскай, аднаго з самых велічных касцёлаў Беларусі.


Касцёл у Будславе гарыць адкрытым полымем. Частка даху ужо абвалілася
1 из 4

Пажарныя па рацыях перадалі, што знутры касцёла дзейнічаць немагчыма. Працуюць на лесвіцах. На пажар з'ехаліся брыгады з усіх суседніх раёнаў Мінскай і Віцебскай абласцей.

Цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай уратаваны. Яго вынеслі вернікі.


Людзі мяркуюць, што дах наўрад ці ўдасца ўратаваць. Наперадзе ў беларускага народа будзе вялікая праца па аднаўленні.


10:28 11/05/2021