АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Эксперт: Стратэгічная цікавасць Расіі - змяніць у Беларусі ўладу

Лукашэнка паспрабуе фармальна выканаць патрабаванні Масквы па змене Канстытуцыі, але пры гэтым захаваць уладу ў сваіх руках, заявіў «Беларускаму партызану» член незалежнай Рабочай групы па фарміраванні праекта Канстытуцыі Леў Марголін.


Эксперт: Стратэгічная цікавасць Расіі - змяніць у Беларусі ўладу
- Што вы думаеце пра працу Канстытуцыйнай камісіі, сфарміраванай ўладамі? Там заявілі, што няма неабходнасці мяняць форму кіраваньня ў Беларусі на парламенцкую або парламенцка-прэзідэнцкую. Ці будуць тады наогул нешта істотна мяняць?

- Я думаю, што ўлады нічога прынцыпова мяняць не збіраюцца. Лукашэнка не думае сыходзіць і ніякая іншая форма праўлення акрамя суперпрэзідэнцкай яму не патрэбна. Адзінае, што можа змяніцца: цяперашнія прэзідэнцкія паўнамоцтвы могуць аддаць старшыні Савета бяспекі або старшыні «Усебеларускага народнага сходу». Але ўсё роўна гэта будзе адзіны пост, з якога Лукашэнка будзе кіраваць усёй сістэмай улады.

Працяг размовы.
12:33 03/05/2021