Карбалевіч: Для Лукашэнкі пратэсты ў Расіі могуць апынуцца плюсам
Вулічная актыўнасць у Расіі выйшла на новы ўзровень, заявіў у каментары «Беларускаму партызану» палітолаг Валер Карбалевіч.

- У суботу ў расійскіх гарадах прайшлі акцыі пратэсту ў падтрымку Навальнага. Як гэта можа паўплываць на сытуацыю ў Беларусі?
- Дастаткова супярэчліва гэта можа адбіцца. З аднаго боку акцыі ў Расеі - гэта маральная, палітычная падтрымка беларускіх пратэстаў. І калі гэтыя пратэсты будуць ісці па нарастаючай, калі яны сапраўды могуць прадстаўляць пагрозу рэжыму Пуціна, то гэта азначае, што адна з апор, на якіх трымаецца ўлада Лукашэнкі, таксама пачне хістацца.
13:34 26/01/2021