АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Што адбываецца на «Гродна Азот»: самае важнае за дзень

Страйк на "Гродна Азот" пачаўся раніцай 26 кастрычніка. Рабочыя, якія павінны былі заступіць на змену, адмовіліся гэта рабіць. У цэхах "Аміяк-3" і "Карбамід-4" працягваюць знаходзіцца на працоўных месцах супрацоўнікі з начной змены - яны там ужо больш за 20 гадзін. Гэта парушэнне працоўнага кодэкса.



Што адбываецца на «Гродна Азот»: самае важнае за дзень
Раніцай каля прахадной для стачкі сабралася каля 200 чалавек - рабочыя і простыя гараджане, якія прыйшлі іх падтрымаць.

На завод прыехалі сілавікі і пачалі жорстка адціскаць і затрымліваць тых завадчан, якія не жадалі сыходзіць. Частка азотаўцаў зайшла на тэрыторыю прадпрыемства, частка - з'ехалі дадому. Нейкі час рабочыя стаялі каля прахадной на тэрыторыі завода. Туды прыходзілі начальнік цэха і начальнік вытворчага аддзела і прасілі людзей выходзіць на змену, але рабочыя не пагадзіліся.

Больш падрабязней.
19:02 26/10/2020