АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Марголін: Улады не здолелі сабраць "палонных" на мітынг, да таго ж ён будзе замінаць зачыстцы

На праўладную акцыю было гатова прыехаць максімум 10-20 тысяч чалавек, а не 200-300 тысяч, як сцвярджае Лукашэнка, заявіў «Беларускаму партызану» сябра палітрады АГП Леў Марголін.


Марголін: Улады не здолелі сабраць "палонных" на мітынг, да таго ж ён будзе замінаць зачыстцы
- Яшчэ ўчора кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда крычаў, што праўладным мітынгу 25 кастрычніка трэба «паказаць, хто ў нашай краіне гаспадар!» А сёння мітынг ўжо адмяняюць. Што, на ваш погляд, магло пайсці не так?

- Першы момант: пасля вентылявання сітуацыі выявілася, што прывезці значная колькасць людзей у Менск не атрымаецца. А паўтараць 16 жніўня, калі з аднаго боку было 200 тысяч пратэстоўцаў, а з другога - 10 тысяч прыхільнікаў Лукашэнкі, не хочацца.

Другі момант: магчыма, гэта рашэнне было прынята ў выніку ўчорашняга візіту ў Мінск кіраўніка Службы знешняй разведкі Расіі Нарышкіна. Мы ведаем, што ў Расеі ўнутранымі справамі займаецца ФСБ, а знешнімі зусім не Міністэрства замежных спраў, а
знешняя выведка.

Цалкам магчыма, што Нарышкін даў рэкамендацыю не праводзіць мерапрыемства ў нядзелю.

Падрабязней - далей.
13:05 23/10/2020