АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Някляеў: Ён вядзе нас да вайны!

Лукашэнка расійскім журналістам: “Я просто так не уйду!”

Някляеў: Ён вядзе нас да вайны!
А як?.. Як ён збраецца сыйсці не проста? Праз кроў?..Ён поўны страху.Але яшчэ паўней, пад самую макаўку ён напоўнены нянавісцю. І прагай помсты. Страх, нянавісць і помста – гэта ўся цяперашняя ягоная сутнасць.Па бацьку не беларус, ён і раней не надта любіў Беларусь. А тым больш Мінск, які ад пачатку быў для яго занадта “свядомы”. І вось цяпер, калі занадта “свядомай” стала для яго ўся Беларусь, ён у страху і нянавісці ўзяў аўтамат. Для чаго? Каб адпомсціць!За што?Зо тое, што і Мінск, і Беларусь адмовілі яму ва ўладзе, права на якую ён сам для сябе, падмануўшы народ, прапісаў у Канстытуцыі і лічыў вечным.Чаму ён яшчэ не страляе?Не страляе ён толькі таму, што не мае супраць Мінску, а тым больш супраць Беларусі сіл. Якія яны ў яго? Рэальна гэта паўтары тысячы АМАПУ і паўтысячы ахоўнікаў з “ ціхарамі і цітушкамі”. 


Ні ўнутраныя войскі, ні тым больш армія ягонай рэальнай сілай, гатовай страляць у народ, не з’яўляюцца. І адпомсціць Беларусі ён можа толькі адным спосабам: развязаць грамадзянскую вайну. Вось да яе ён Беларусь і вядзе. Па вайну ён збіраецца ехаць у Маскву, адкуль чакае паабяцанай Пуціным вайсковай дапамогі. Платы за нацыянальную здраду, за далучэне Беларусі, што ён ужо Пуціну паабяцаў, да “адзінай Айчына ад Брэста да Уладзівастока”.Для пачатку вайны яму не трэба, каб Польшча напала на Гродзенскую вобласць, чым ён ужо не раз беларусаў палохаў. Дастаткова, каб правакатар кінуў з натоўпу камень – і ў адказ паляцела куля. Такая правакацыя рыхтавалася 14 жніўня на плошчы Незалежнасці, калі на яепрыйшла калона рабочых МТЗ. 

Каля Чырвонага касцёлу і каля педуніверсітэта ляжала набітая брукаванка, якую бяры і кідай, а плошча была нашпігаваная ціхарамі. І толькі рашэнне страйкаму адвесці рабочых з плошчы прадухіліла правакацыю. Найперш праз гэта апынуўся ў турме старшыня страйкаму трактаразаводцай Сяргей Дылеўскі, які выявіў здольнасць да рашучых дзеянняў, да прыняцця ў складаных сітуацыях дакладных рашэнняў і стаў небяспечны. 

Гэтаксама, як небяспечныя раней кінутыя ў турму Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, а цяпер Марыя Калеснікава. Жанчына з флейтай, якая адным жэстам перамагла вар’ята з аўтаматам і ўсім ягоным КГБ. Яна ведала, што яе, калі застанецца ў Беларусі, чакае. І тым не менш засталася, тым самым сказаўшы ўсім, хто застрашыўся, запанікаваў, зазбіраўся кінуць родныя гнёзды: “Не час іх кідаць! Час іх бараніць! Бо разам зБеларуссю знішчаць і гнёзды вашыя – і вам не будзе куды вяртацца. А ў чужыхгнёздах жыццё чужое! Заставайцеся і перамагайце!”Кожная перамога кожнага чалавека, нават маленькая перамога над самім сабой, над сваім страхам – прадумова вялікай перамогі народа. Нягледзячы нагвалт рэжыму, мы ідзем да перамогі мірным шляхам, бо разумеем: іншы шлях – да вайны. І нам трэба быць пільнымі, гранічна пільнымі, каб не дапусціць правакацый, якімі б мог скарыстацца рэжым і ўсчаць братазабойчую сечу.Нецяплівыя нас дакараюць: маўляў, сваімі нядзельнымі прагулянкамі вы прагуляеце Беларусь, бо час працуе на рэжым. На Лукашэнку, на Караева, на Карпянкова. На дыктатара і ягоных служкаў. Не! Іх час сышоў. 

А той, які настаў, працуе на нас. На Святлану Ціханоўскую, на Марыю Калеснікаву, на Ніну Багінскую. На тых, хто і ёсць беларускі народ, на тое, што і ёсць Беларусь!

Уладзімір Някляеў, "Беларускі партызан"

19:52 08/09/2020