АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ:

Уначы з турмаў нечакана пачалі выпускаць арыштаваных

З Жодзіна паведамляюць, што сёння ўначы з гэтай турмы нечакана пачалі выпускаць людзей. Пакуль няясна, што гэта азначае.

Уначы з турмаў нечакана пачалі выпускаць арыштаваных
 Ці проста ізалятары канчаткова перапоўніліся, сведчанні таго даходзілі і раней — у камерах і Акрэсціна, і Жодзіна сядзела па 5 чалавек на адных нарах. Ці то гэта праява чагосьці іншага. Валанцёр на відэа вышэй просіць усіх, хто можа, прыязджаць, давезці людзей да Мінска. «Вельмі многа вызваленых», кажа ён.

З Жодзіна, са слоў валанцёраў, па стане на 5.50 выпусцілі ўжо каля 150 чалавек.

Чытач Нашай Нівы: уначы з турмы Гомеля пачалі выпускаць арыштаваных дэманстрантаў. Выпусцілі прынамсі некалькі дзясяткаў чалавек (не можам праверыць гэтую інфармацыю з другой крыніцы). «В 3.30 выпустили из 2-х камер 10 человек, но в общем выпустили больше, так как еще раньше выпускали. [Усе] были задержаны 9 числа и должны были сидеть от 10 до 15 суток» — напісаў чытач Нашай Нівы.

Чытач Нашай Нівы піша: «Привез из Жодино в Минск несколько ребят. Отпускали тех, у кого прошло трое суток, но их не успели прогнать через суд. И тех, кому дали по трое суток. Это те, кого брали с 9 на 10. Двое суток не кормили. Суд кому то вписывал 3, а кому-то 9 суток. Ребята уставшие, но настроение хорошее».

Па стане на 7.30 13 жніўня з Акрэсціна вызвалілі 100 чалавек.

Наша ніва
07:10 14/08/2020