АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Перапiс - 2019 Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Былы мэр Мінска Шорац уладкаваўся на новую працу

Андрэй Шорац ад 19 жніўня з’яўляецца намеснікам генеральнага дырэктара прадпрыемства «Галоўдзяржбудэкспертыза». Пра гэта «НН» аведамілі ў прыёмнай прадпрыемства.



Былы мэр Мінска Шорац уладкаваўся на новую працу
Першым пра працаўладкаванне топ-чыноўніка напісаў у сваім фэйсбуку лідар Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Галоўдзяржбудэкспертыза» дае заключэнні аб абгрунтаванасці інвестыцый у будаўніцтва, дае экспертызу будаўнічых праектаў. Гэта дзяржаўная ўстанова.

Адметна, што прадпрыемства ўзначальвае Віктар Пятруша, які з'яўляецца бацькам кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.


13:21 22/08/2019