АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

Алег Трусаў: людзі, якія замахваюцца на крыжы, кепска скончаць

Археолаг, гісторык Алег Трусаў пракаментаваў “Беларускаму партызану” сітуацыю ў Курапатах.

Алег Трусаў: людзі, якія замахваюцца на крыжы, кепска скончаць
- Канфлікт вакол Курапатаў развіваецца хвалямі, я называю гэта “вясновае абвастрэнне”. Зараз мы назіраем чарговую хвалю.
Справа ў тым, што людзі, якія замахваюцца на крыжы, кепска скончаць. Я ўспамінаю, як ламалі крыжы на нашай царкве Аляксандра Неўскага ў Мсціславе: усе тыя, хто ламаў крыжы, загінулі сабачай смерцю – хто пад машыну трапіў, хто ўтапіўся, хто яшчэ загінуў не сваёй смерцю. Таму Божае пакаранне для тых, хто ламае крыжы, раней ці пазней наступіць, і будзе жорсткім. Тыя, хто ламае крыжы, не разумеюць, што падпісваюць сабе гістарычны прыгавор. Я ўспамінаю Хрушчова, які загадаў знесці ўсе прыдарожныя крыжы, усе капліцы, пазакрываць усе цэрквы; і дзе той Хрушчоў, дзе камуністы, якія ўсё ламалі? Напад на крыжы гаворыць пра тое, што ва ўладзе пачынаюць перамагаць дэструктыўныя сілы, яны гэтую ўлдау і загінуць.


- Усе дзяржаўныя структуры адмаўляюць сваё ддачыненне і нават веданне пра тое, што творыцца ў Курапатах…

- Любы разумны чалавек разумее, што такое Божая кара, яна прыходзіць непазбежна, ад яе немагчыма выратавацца. Але ж крыжы ламалі канкрэтныя людзі; тыя, хто сядзяць за рулём трактара ці бульдозера, не разумее, чым гэта закончыцца для яго і ягоных дзяцей. А скончыцца вельмі кепска. Незалежна ад таго, які загад атрымаў; ён мог паслаць нах… таго, хто аддаваў загад, завярнуцца і пайсці. Але паехаў ламаць – значыць, Божая кара непазбежная.

- Ці ёсць выхад з сённяшняй сітуацыі?

- Выхад – звярнуцца да Бога. Згадаць усім, хто ламаў крыжы, як скончваюць свой шлях іншыя. Паставіць свечкі, замовіць малітвы – толькі да Бога. А Бог вырашыць пытанне так, як мы можам нават і не здагадвацца. Трэба заказваць у храмах малітвы за ўпакой курапацкіх ахвяраў і за дараванне тым, хто гэтыя крыжы ламаў, бо праклён распаўсюдзіцца і на дзяцей, і на ўнукаў, якія ні ў чым не вінаватыя. Трэба ісці толькі ў храмы і масава звяртацца да Бога.
Тым больш, што я на свае вочы бачыў у дзяцінстве, як ламалі крыжы і чым гэта скончылася для тых, хто ламаў.

"Беларускі партызан"


18:15 04/04/2019