АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Еўрапейскія гульні ў Мінску Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

У Курапатах зносяць крыжы

Паведаміў «Нашай Ніве» відавочца.



У Курапатах зносяць крыжы
1 из 15
«Нагналі тэхнікі, зносяць крыжы», — сказаў ён.

Карэспандэнт «Нашай Нівы» паведамляе, што ДАІ заблакавала пад’езды да Курапатаў, не дазваляе спыняцца каля рэстарана «Паедзем паядзім». Здалёк відаць тэхніка і рабочыя.

Міліцыя ачапіла Курапаты па перыметры і не прапускае людзей.

У Курапацкім лесе у брацкіх магілах ляжаць парэшткі дзясяткаў тысяч людзей, расстраляных саветамі ў 1937—1941 гадах. З канца 1980-х людзі ставілі на брацкіх магілах і па перыметры ўрочышча крыжы. У 2018-м дзяржаўныя ўлады таксама паставілі сціплы помнік у цэнтры мемарыяла. На сваёй вялікай прэс-канферэнцыі 1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка выказаў незадавальненне, што крыжы відаць з МКАД.


09:55 04/04/2019