АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Закон аб адтэрміноўках Выбары-2019 Змяненне Канстытуцыі Курапаты Беларусь-Расія Забойства Паўла Шарамета

"Хочаце праводзіць Еўрапейскія гульні - вызваляйце палітзняволеных"

Такое пасланне ў адрас Лукашэнкі і Еўрасаюза сфармуляваў Форум "Свабоду палітвязням", які прайшоў 30 студзеня ў Мінску.

"Хочаце праводзіць Еўрапейскія гульні - вызваляйце палітзняволеных"
"Форум вырашыў правесці кампанію напярэдадні Еўрапейскіх гульняў. Мы звяртаемся да Лукашэнкі і краінам Еўрасаюза: хочаце праводзіць Еўрапейскія гульні ў Беларусі - вызваляйце палітзняволеных. Калі вы будзеце праводзіць Еўрапейскія гульні, палітвязні будуць сядзець у турмах, а на іх будзе аказвацца ціск, то партрэты палітвязняў будуць знаходзіцца на спартовых трыбунах, па ўсім Менску.

Не думаю, што гэта сёння трэба Лукашэнкі і еўрапейцам: у іх інтарэсах вызваліць восем чалавек, якіх Форум «Свабоду палітвязням» лічыць палітычнымі вязнямі ", - ахарактарызаваў галоўную мэту кампаніі сустаршыня БХД Павел Севярынец.
17:16 30/01/2019