АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Збілі і зламалі сківіцу: беларускі "шпіён" стаў фігурантам другой крымінальнай справы ў Украіне

Следчы суддзя Дзеснянскага раённага суда Чарнігава прызначыў правядзенне судова-медыцынскай экспертызы адносна грамадзяніна Беларусі Юрыя Палітыкі. Здарылася гэта праз чатыры месяцы пасля атрымання ім сур'ёзнай траўмы ў следчым ізалятары Чарнігава.

Збілі і зламалі сківіцу: беларускі "шпіён" стаў фігурантам другой крымінальнай справы ў Украіне
Нагадаем, Юрый Палітыка быў затрыманы СБУ па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расіі 16 чэрвеня 2017 года ў аўтобусе Чарнігаў-Гомель у пункце пропуску "Новыя Ярылавічы" Чарнігаўскага памежнага атрада.

У канцы студзеня 2018 года беларусы прад'явілі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 114 КК Украіны (шпіянаж; перадача або збіранне з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўнікам звестак, якiя складаюць дзяржаўную тайну, калі гэтыя дзеянні здзейсненыя замежнікам або асобай без грамадзянства). Санкцыя артыкулу - ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Сам Палітыка сваю датычнасьць да шпіёнскай дзейнасці адмаўляе і запэўнівае, што ўсе паказанні даваў пад катаваннямі, ніколі не працаваў на беларускі КДБ і не збіраў сакрэтныя звесткі для Расіі.

Судовае разбіральніцтва справы пастаянна адкладвалася. Яго павінен быў разглядаць Новазавадскі раённы суд Чарнігава. Пасяджэння прызначаліся, але пераносіліся па розных прычынах, у тым ліку з-за адсутнасці перакладчыка.
Працяг тэмы "Беларускага партызана" чытайце далей.
12:24 14/12/2018


ссылки по теме