АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Харчовыя войны Курапаты Выбары прэзідэнта Украіны Беларусь-Расія Выбары-2019 Забойства Паўла Шарамета

Хабар рамонтам кватэр і бясплатным адпачынкам з мужам

Уступіў у законную сілу прысуд па справе аб карупцыі ў сферы санаторна-курортнага лячэння.

Хабар рамонтам кватэр і бясплатным адпачынкам з мужам
Вярхоўны суд прызнаў законнасць абвінаваўчага прысуду па карупцыйнай справе былых намесніка дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Тамары Бандарэнка і галоўнага ўрача санаторыя «Сярэбраныя ключы» Людмілы Сонец.

Жанчыны абвінавачваліся ў здзяйсненні злачынстваў па ч.2 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) і ч.3 арт. 430 КК (атрыманне хабару службовай асобай у асабліва буйным памеры).

27 жніўня Мінскі абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі і прысудзіў Баонадаренка да 7,5, а Сонец да 6,5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй усёй маёмасці. Дадаткова іх пакаралі штрафам у памеры 350 і 300 б.в. адпаведна з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

санаторый "Сярэбраныя ключы"
Чытайце далей.
12:39 11/12/2018


ссылки по теме