АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Абвінавачанне просіць кіраўнікам прафсаюза РЭП па 5 гадоў "хатняй хіміі"

Абвінавачанне просіць асудзіць кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка на пяць гадоў так званай "хатняй хіміі" з канфіскацыяй маёмасці. Пра гэта паведаміў у сацсетках праваабаронца Алесь Бяляцкі.


Абвінавачанне просіць кіраўнікам прафсаюза РЭП па 5 гадоў "хатняй хіміі"
"Пракурорскія папрасілі ў суддзі для лідараў незалежнага прафсаюзу Г.Фядыніча і І.Комліка па 5 гадоў хатняй хіміі з канфіскацыяй маёмасці і забаронай займаць адміністратыўныя пасады на 5 гадоў. У 80-гадовай цешчы Г.Фядыніча прапанавалі канфіскаваць дачу", — напісаў Бяляцкі.

Кіраўнікоў прафсаюза РЭП вінавацяць ва ўхіленні ад падаткаў у асабліва буйным памеры. Праваабаронцы мяркуюць, што справа мае палітычную аснову і параўноўваюць яе з аналагічнай "справай Бяляцкага", таксама асуджанага па абвінавачанні ва ўхіленні ад падаткаў. 

Працэс над Фядынічам і Комлікам быў адзначаны некалькімі скандаламі. Напрыклад, былая сакратарка прафсаюза Юлія Юхнавец заявіла, што была завербаваная КДБ. Некалькі сведкаў на працэсе адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных на следстве, і заявілі пра ціск з боку следчых. Пракурор на працэсе зачытваў матэрыялы праслухоўвання тэлефонаў Фядыніча і Комліка, якое вялося падчас самога суда
паводле Еўрарадыё 


12:31 17/08/2018


ссылки по теме