АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Раскол праваслаўя Праграма ураду Атака на СМІ Мінздраў: карупцыя Курапаты Справа Федынiча Забойства Паўла Шарамета

Ператрусы ў незалежных СМІ: што за гэтым стаіць?

"Несанкцыянаванае" чытанне стужкі БелТА як прычына ператрусаў у вядучых незалежных СМІ гэта смешна. Што ж тады?

Ператрусы ў незалежных СМІ: што за гэтым стаіць?
У каментары сайту palitviazni.info Алесь Бяляцкі назваў іх мэтанакіраванай палітыкай абмежаванні інфармацыйнага поля ў Беларусі з тым, каб трымаць беларускіх грамадзян у атмасферы страху, нявызначанасці і дэзінфармацыі.

- Усе гэтыя факты сведчаць аб адным: ідзе зачыстка інфармацыйнай прасторы, - лічыць Алесь Бяляцкі. - Такія праявы ў краіне адбываюцца то больш востра, то менш востра, але ад іх ўлады не адступалі ніколі. Гэты працэс ідзе фактычна ўсе апошнія 25 гадоў. Мы добра памятаем, як прэсавалі журналістаў і ў 90-я, і ў пачатку 2000-х. Незалежным СМІ рэгулярна устаўлялі палкі ў колы.

Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец у экспрэс-каментары «Салідарнасці» адзначыў, што ператрусы ў журналістаў «самі па сабе лічацца умяшаннем у свабоду выказвання меркаванняў, паколькі ставяць пад пагрозу не толькі працу інтэрнэт-рэсурсу або агенцтва, але абарону канфідэнцыйнай інфармацыі, якую журналісты абавязаны захоўваць».
Працяг тэмы.
12:44 07/08/2018


ссылки по теме